9 лістапада ў Маладзечна адбудзецца творчая сустрэча з галоўным рэдактарам газеты “Наша ніва” Андрэем Дыньком, галоўным рэдактарам часопісу “Arche” Валерам Булгакавым і маладым гісторыкам Алесем Пашкевічам. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кампаніі “Будзьма”, “ВКЛаўскага” нумару “АRCHE” і кнігі айца Адама Станкевіча “З Богам да Беларусі”.
Месца правядзення сустрэчы: Маладзечна, вул. Чыстая, 26. Пачатак а 16.00.
Сардэчна запрашаем!