26 траўня 2017 г. у мінскай кніжнай прасторы “Кніжная Шафа” (пр. Дзяржынскага, 9) у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “Пяцісотгоднасць”, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, прайшла літаратурна-музычная імпрэза з удзелам гурта “Балцкі Субстрат” і сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Віктара Сямашкі. Падчас імпрэзы гучалі песні на словы беларускіх паэтаў мінулага, народныя песні, а таксама кампазіцыі паводле тэкстаў паэтаў-сучаснікаў: Джэці, Андрэя Гуцава і ўдзельніка “Балцкага Субстрату” Віктара Сямашкі. Сярод наведнікаў музыкамі была праведзена літаратурна-біяграфічная віктарына на веданне адметных постацяў айчыннай культуры. Найбольш актыўныя і дакладныя яе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак памятныя прызы ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Фота Насты Карнацкай