З невялікім канцэртам для жыхароў Асіповічаў выступіў бард Андрэй Мельнікаў. Імпрэза адбылася ўва ўтульнай кавярні гораду, дзе для мясцовых аматараў аўтарскай песні Андрэй Мельнікаў выканаў свае вядомыя кампазіцыі. Спевы часта плаўна пераходзілі ў гутарку, калі бард пачынаў распавядаць слухачам пра гісторыю стварэння песняў і адказваў на шматлікія пытанні.
Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, Асіповічы – горад не вельмі разбалаваны бардаўскімі канцэртамі. Тым не менш, па іх словах, сустрэча атрымалася вельмі насычанай і запамінальнай. Яны плануюць скарыстаць свой станоўчы досвед у арганізацыі іншых імпрэзаў з удзелам бардаўскіх спевакоў.