Дзеячы культуры, навукі горада падпісалі адпаведны “Тапанімічны Маніфест”.
Сярод падпісаўшых Маніфест – людзі, імёны якіх сапраўды на слуху: гісторык і дацэнт МДУ імя КуляшоваАляксандр Агееў, дэкан факультэта прыродазнаўства МДУ імя Куляшова Ігар Шаруха, знакаміты мастакБазыль Камароў, скульптар Андрэй Вараб’ёў, фатограф Аляксей Ліцін, рэжысёр Магілеўскага абласнога драматычнага тэатра Уладзімір Пятровіч і іншыя.
Яны заклікаюць усіх, каму дарагія набыткі, што пакінулі нам продкі, падтрымаць ганаровую справу адраджэння традыцыйных назваў гарадскіх мясцін.
У Маніфесце прапануецца ужываць у штодзённам жыцці наступныя гістарычныя магілеўскія тапонімы:
- Віленская для часткі вуліцы Лазарэнка (старыя будынкі левага спуску ад Першамайскай да ракі Дубравенка)
- Ветраная для часткі вуліцы Ленінская ад Савецкай плошчы да вуліцы Болдзіна.
- Вялікая Садовая для часткі вуліцы Ленінская ад вуліцы Болдзіна да гасцініцы “Губернатарская”
- Малая Садовая для вуліцы Піянерская
- Зялёная для вуліцы Карла Маркса
- “Быхаўскі рынак” замест “Магілёўскі рынак“
- “Мінскі рынак” замест “Цэнтральны рынак“
Таксама дзеячы лічаць справай асабістых пераканняў ўжыванне іншых старажытных назваў:
- Дняпроўскі праспект ці вуліца Першамайская
- Касцерня ці плошча Арджанікідзэ
- Лютаранскі ці завулак Мігая
- Папінская ці вуліца Завадская
- Дняпроўскі праспект ці вуліца Першамайская
- Гвоздаўка ці вуліца Боткіна
- Вялікае і Малае Завалле ці вуліца Мянжынскага
- магчымыя назвы Савецкай плошчы: Гандлёвая, Губернатарская, Думская, Свабоды, Савецкая, ці прапанаваныя нядаўна Славы або Ратушы
Зараз гэты Маніфест ужо абляцеў сродкі массавай інфармацыі, наступнымі, па словам удзельнікаў, будуць сацыяльныя сеткі. А потым застанецца толькі чакаць рэакцыі гарадской улады.