This movie requires Flash Player 9
08.12.2015 | Акцыя Навіны "Будзьма!"

#Будзільнік: Далучайцеся да флэшмобу дабрыні ад “Будзьмы!”

Абудзім дабрыню разам! Напярэдадні Калядаў і Новага года грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запускае добры флэшмоб #Будзільнік!

Кожнаму з нас хочацца верыць, што 2016 год будзе лепшы за 2015. Кожны з нас марыць пра шчасце і дабрыню. Давайце разам скончым гэты няпросты год без сварак і спрэчак. “Будзьма!” абвяшчае снежань добрым месяцам і прапануе разам адзначаць кожны дзень набліжэння Калядаў невялічкай, нескладанай, але добрай справай!

Згодныя? Тады наперад!

 

* Штодзень – з 1 па 24 снежня – шукайце на сайце budzma.by, а таксама ў сацыяльных сетках кампаніі (facebook i vk) новае добрае заданне.

* Выконвайце яго і пішыце/інстаграмце нам пра гэта з хэштэгам #будзільнік або #budzilnik.

* Дзяліцеся любымі добрымі навінамі, цікавымі гісторыямі, якія палепшылі ваш сённяшні настрой. Не забывайцеся пры гэтым на хэштэг #будзільнік або #budzilnik!

Добрыя заданні #Будзільніка не адбяруць шмат часу, але гарантавана палепшаць нашае супольнае жыццё! :)

Тыя з вас, хто будзе штодзень паслядоўна выконваць заданні #Будзільніка або падзеліцца гісторыяй/навіной, градус дабрыні якой будзе зашкальваць, атрымае калядны падарунак ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Далучайцеся да флэшмобу! Распавядзіце пра яго сябрам!

Абудзім дабрыню разам!

P.S. Не забудзьцеся завесці #Будзільнік! :)

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика