24 снежня, у межах грамадскай кампанii “Будзьма ” і ТБМ адбылася вечарына “Сябры Я. Драздовіча”. Куратар Юрась Малаш. На вечарыне, што адбылася на сядзібе ТБМ прысутнічала каля 20 чалавек. Дакладчык Юрась Малаш паведаміў пра малявядомыя сторонкі творчай спадчыны Язэпа Драздовіча. Распавёў пра тое, што Драздовіч пiсаў да Якуба Коласа у 1950 годдзе, a таксама пра выданне працы Драздовіча “Тэорыя рухайцу у касмалалгічным значэннІ”. Вялася размова пра унікальнасць мастацкай і навуковай спадчыны мастака, якая да гэтага часу застаецца невядомай беларусам.
Арсень Ліс i Юрась Малаш паведамілі пра сяброўства Драздовіча з Б. Эпімах-Шыпілай, мастаком П. Сергіевічам, музыказнаўцам А. Грыневічам. Прысутныя пазнаёміліся з мастацкімі творамі мастака, якія былі прадстаўлены на рэпрадукцыях i паштовых адкрытках. У вынiку атрымалася цікавая вечарына, i выклікала вялікую цікавасць і пажаданне людзей ладзiць i надалей спатканнi прысвечаныя беларускаму мастаку Язэпу Драздовiчу!