З нагоды міжнароднага жаночага свята спявак і музыка Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orchiestra выступяць з вялікім канцэртам “Табе адной” 8 сакавіка ў вялікай залі канцэртнай залі “Мінск”.
Адкажыце правільна на пытанне і выйграйце запрашальны квіток на дзве асобы!
Пытанне: У якай колькасці краінаў з канцэртамі выступіў Зміцер Вайцюшкевіч?
У выпадку, калі пытанне апынецца занадта складаным і правільных адказаў не будзе, пераможцам будзе той, чый адказ будзе самым блізкім да правільнага.
Адказы дасылайце на электронную пошту “Будзьма!” [email protected] з пазначэннем “квіток на канцэрт Вайцюшкевіча”.
У лісце пазначайце свой кантактны тэлефон. Арганізатары звяжуцца з пераможцамі конкурсу і перададуць квіток.
Адказы прымаюцца да 7 сакавіка ўключна.
Фота з сайта todar.net.