26 лістапада з нагоды ўгодак смерці Адама Міцкевіча адбудуцца чатыры літаратурныя імпрэзы. Жыхары Ліды вітаюць паэта Васіля Зуёнка і пісьменніка Міхася Скоблу аб 11.45 у каледжы завода “Оптык” і а 13.45 у педагагічнай вучэльні. Пісьменнік Барыс Пятровіч і бард Зміцер Бартосік наведаюць вучняў фінансава-эканамічнага каледжу Навагрудку а 12.00 і завітаюць у гімназію для адораных дзяцей а 15.00.