17 лютага бард Андрэй Мельнікаў наведаў гомельскі палітэхнічны ліцэй з выступам у межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Сустрэча прайшла ў нязмушанай атмасферы. Былі агучаныя тэмы якія прадстаўляюць цікавасць для беларусаў і тых, хто імі цікавіцца.