Усе мы чакаем цудаў на Каляды! “Будзьма беларусамі!” прапаноўвае дасяжную кожнаму крыніцу бясконцых цудаў — культуру! Стварайма культуру! Шукайма цуды ў штодзённым культурным жыцці!
Віншуем усіх з навагоднімі святамі! Жадаем здароўя і аптымізму! Хай культура паляпшае вашае жыццё! Будзьма беларусамі і будзьма разам у новым годзе!
Мастак: Міхал Анемпадыстаў
Музыка: Лявон Вольскі
Анімацыя: Сяргей (Zuker) Лапуць