Канцэрт-сустрэча знакамітага барда Алеся Камоцкага адбылася ў г. Брэсце 29 жніўня.
А. Камоцкі: “На канцэрт прыйшло каля 30 чалавек. Праявілася эфектыўнасць рэкламы на сайце budzma.org, бо людзі даведаліся пра канцэрт у большай частцы менавіта з яго. Пераважна публіка складалася са студэнтаў. Добрыя людзі, добрая атмасферка, добры канцэрт“.
Гледачы атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Канцэрт арганізоўвала грамадская ініцыятыва “Дзедзіч” у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”