З 14 па 16 лістапада адбудзецца другі чвэрцьфінал беларуска-шведскага праекту
Bandscan:Belarus. Пра вынікі першага туру вы можаце прачытаць тут.
14 лістапада 17.00, Віцебск, клуб “Зебра”. Канцэрт з удзелам GOLDPRICK , Minas Morgul, HELLOCOST, УЖЕ, Індра (Полацак), SOUTH BAND. Хэдлайнер – PARIS, Швецыя. Канцэрт у Віцебску будзе праходзіць у межах кампаніі “БУДЗЬМА!”.
15 лістапада, 18.30, Баранавічы, клуб New Sound Land. Канцэрт з удзелам Миритрикис, Plus-Minus, Н.О.Р.В., Эксклюзивъ, Batiskaf, Воронин Бэнд. Хэдлайнер – PARIS, Швецыя.
16 лістапада, 18.00, Мінск, клуб Fabrique. Кацэрт з удзелам Bez.not, Morfe Acoustic Band, The Toobes, Джамбибум, ДетиДетей, hum flying bulletproof noodle. Хэдлайнер – PARIS, Швецыя.
Bandscan:Belarus – гэта беларуска-шведскi музычны конкурс з удзелам беларускіх музычных гуртоў і замежных выканаўцаў. Конкурс пройдзе ў некалькі этапаў, на кожным з якіх будуць адбірацца гурты, што трапяць у наступны раунд. Адборачныя туры будуць праходзіць у Мінску, Баранавічах і Віцебску. Па выніках фiнала, лепшы гурт будзе запрошаны з канцэртамi ў Швэцыю, астатнія атрымаюць вартыя прызы.