18 кастрычніка ў дзіцячым садзе № 336 горада Мінска ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “Пяцісотгоднасць” адбылася сустрэча з Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан. Дзеці пазнаёміліся з кніжнымі героямі Таташам Ярашам, маманай Аксанай і дачэтай Альжбэтай і з героямі кнігі “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў” – дудкай, пішчыкам, жалейкай, акарынай і інш. А таксама іх чакалі вершы, загадкі, пытанні, адказы і прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. І, вядома ж, не забываліся на Францыска Скарыну – генія, які падараваў нам першую кнігу, генія, дзякуючы якому нам ёсць чым ганарыцца. У гонар першадрукара і тых, хто толькі вучыць літары, каму яшчэ чытаюць бацькі, прагучала сакральная дуда.
Далучайцеся да акцыі “Пяцісотгоднасць”, чытайце па-беларуску!