Пабачыў свет дыск з анімацыйным фільмам “Будзьма беларусамі!”. Упершыню гісторыя нашай вялікай дзяржавы ўклалася ў 5-хвілінную рыфмаваную чытанку з густоўнай анімацыяй. Гэты мультфільм чарговы раз падкрэсліў тэзу пра тое, што беларускае — значыць сучаснае і годнае, і зрабіў нашу краіну вядомай і пазнавальнай ва ўсім свеце!
Мультфільм — вяршыня трохгадовай актыўнасці нашай грамадскай кампаніі. Гэты перыяд быў насычаны разнастайнымі цікавымі праектамі. Менавіта таму мы таксама ўключылі ў склад дыска найлепшае са створанага за 3 гады дзейнасці кампаніі “Будзьма беларусамі!”:
– відэападкасты з беларускімі знакамітасцямі;
– найлепшыя музычныя праекты Беларусі;
– прышпільныя шпалеры і рынгтоны;
– інфу пра кампанію “Будзьма беларусамі!”
– і іншыя цікавосткі
Не для продажу. Распаўсюджваецца бясплатна на мерапрыемствах кампаніі “Будзьма беларусамі!”