18 жніўня ў летніку Беларускай Лігі Інтэлектуальных Каманд (БЛІК) пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!” прайшоў дзень беларускай мовы, у межах якога адбыліся “Свая гульня” і “Што? Дзе? Калі?” з пытаннямі на беларускай мове на прызы ад кампаніі, выступ літаратараў Андрэя Адамовіча, Уладзі Лянкевіча, Таццяны Нядбай, Марыі Пушкінай, Антона Рудака і Андрэя Хадановіча, а таксама беларускамоўная дыскатэка.
Супольная акцыя “Будзьма з мовай!” ладзіцца ў летніку ўжо ў трэці раз.
фота – Аляксандр Ждановіч