Шэраг экскурсіяў у межах кампаніі “Будзьма” ладзіла гэтымі выходнымі ў Магілёве і вобласці аб’яднанне “Гісторыка”.
У суботу з удзелам некалькіх дзясяткаў чалавек адбылася дзвюхгадзінная экскурсія па гістарычным цэнтры гораду. Пра мінулае вуліцаў, старых і зруйнаваных будынкаў магілёўцам распавядаў гісторык Аляксандар Агееў.
Падчас экскурсіі яе ўдзельнікі абмеркавалі магчымасці аднаўлення страчанай архітэктуры і вяртання вуліцам гістарычных назваў. У прыватнасці, была падтрыманая ідэя перайменавання часткі сучаснай Ленінскай вуліцы ад Савецкай плошчы да скверу Герцэна ў вуліцу Ветраную. Таксама прагучала прапанова аднавіць непадалёк ад Ратушы вежу зруйнаванага Багаяўленскага манастыра.
У нядзелю моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Гісторыка” ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма” арганізавала экскурсію па паўночных ды ўсходніх раёнах Магілёўшчыны.
Фота з сайта mahilou.org