Пасля серыі паспяховых выступаў у Польшчы і сумеснага канцэрту з музыкамі з Тlusta Lusta ў Мінску, гурт GARADzKIJA адпраўляецца ў тур па Беларусі.
Першым і лагічным прыпынкам турнэ стане Гродна, родны горад удзельнікаў Тlusta Lustа. Дарэчы, на сваёй малой радзіме новы дыск Тlusta Lusta «Blin Piersy» так і не быў прэзентаваны. Зразумела, гэтае ўпушчэнне ніяк нельга было пакінуць без увагі , як і шматлікія просьбы гарадзенцаў “арганізаваць, нарэшце, доўгачаканы канцэрт гурту GARADzKIJA.
– Нядаўна, выступаючы ў Гродна (гэта быў канцэрт N.R.M.), я быў здзіўлены, як шмат у гэтым горадзе прыхільнікаў у GARADzKI’h, – радасна, паціраючы рукі, кажа Піт Паўлаў, лідэр гурту. – Усіх іх цікавіла адзінае пытанне: калі яны зноў змогуць убачыць мой гурт. Было б несправядлівым не прыслухацца да пажаданняў гэтых цудоўных людзей. Тым больш, што сёння гурт GARADzKIJA з іх новым складам знаходзіцца ў надзвычай добрай форме. Мне падабаецца гучанне нашай музыкі, якая стала больш канкрэтовай і жорсткай, а самае галоўнае – з’явілася дастатковая колькасць новых песняў. Некаторыя з іх мы прадставім на канцэртах нашага туру па Беларусі.
14 студзеня ў гродзенскім клубе “Парламент” у межах кампаніі “Будзьма!” пройдзе вялікі канцэрт гурту GARADzKIJA. Разам з імі выступяць пераможцы “Басовішча” гурт Tlusta Lusta, а таксама гурты Minerva, Pet Nihil і Твой Горад.
Даведкі і замова квіткоў па тэлефонах:
+ 375 29 784 80 67
+ 375 29 688 61 74
+ 375 29 259 96 54
Фота з сайта puls.by