Мінулы ўікэнд быў багаты не толькі на літаратурныя імпрэзы, але і на пазнавальныя падарожжы. Адразу 2 вандроўкі па Гродна і Гарадзеншчыне адбыліся ў межах кампаніі “Будзьма!” дзякуючы маладзёваму грамадскаму аб’яднанню “Гісторыка”. У суботу ўсе цікаўныя змаглі прыняць удзел у азнаямляльнай экскурсіі па гістарычным цэнтры Гродна, а ў нядзелю адбылася вандроўка па славутых мясцінах Гарадзенскай вобласці.
“Экскурсія па Гарадзеншчыне была даволі незвычайнай, бо яна спалучыла ў сабе адразу тры экскурсійныя маршруты”, – зазначыў прадстаўнік “Гісторыкі” Кірыла Сінюціч. Яна ўвабрала ў сябе наведванне Гродна, Гальшанаў, Крэва, Смаргоні і Солаў. Акрамя таго, арганізатары падарожжа зладзілі адмысловае неонавае шоу і пастановачныя рыцарскія баі.
Вандроўкі “Гісторыкі” па славутых мясцінах Беларусі ўжо даўно знайшлі станоўчы водгук у іх удзельнікаў. У наступным годзе “Гісторыка” мае намер ладзіць яшчэ больш цікавыя і нечаканыя падарожжы і запрашае беларусаў далучыцца да раскрыцця таямніцаў гістарычнай спадчыны нашай краіны.