25 лістапада ў госці да 3 “А” класа гімназіі № 23 завітаў лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” са спектаклем “Мама Му ў басейне” паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Ці былі вы ў басейне? Ці ўмееце плаваць, рабіць размінку ды заўзець? На гэтыя складаныя пытанні дзеткі адказалі цудоўна! Мама Му плавала, Крумкач клапаціўся, вада лілася і ўсе смяяліся!
Сустрэча праходзіла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая клапоціцца пра розныя культурныя мерапрыемствы. Перад спектаклем ад кампаніі “Будзьма!” настаўніцы былі ўручаны плакаты, прысвечаныя 500-дзю беларускага кнігадруку, які мы будзем святкаваць у наступным годзе.
Скончыўся спектакль ня толькі гучнымі апладысментамі, а яшчэ і майстар-класам, на якім кожны зрабіў сам сабе медаль. Салодкія падарункі таксама атрымалі ўсе, нават акторкі тэатра са словамі падзякі ад дзетак. А былі яшчэ і абдымкі! Мама Му і Крумкач паціснулі ўсім рукі і зрабілі фінальны фотаздымак.
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.