Дзьвюхгадзінны канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча адбыўся 27 чэрвеня ўвечары ў Гомельскім гарадзкім цэнтры культуры.
Канцэрт-расповед сьпевака сабраў каля дзьвюх сотняў прыхільнікаў беларушчыны. Зьміцер выканаў некалькі дзясяткаў песьняў на вершы Ўладзімера Някляева, Генадзя Бураўкіна, Рыгора Барадуліна, Леаніда Дранька-Майсюка, Уладзімера Караткевіча. Пры канцы заля сьпявала некаторыя песьні разам з музыкам, у тым ліку й “Бывайце здаровы!”. Тэкст цалкам.
Канцэрт адбыўся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”