10 лютага ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “500-годнасць” у абласной бібліятэцы імя Пушкіна г. Мінска адбылася творчая сустрэча паэткі Валянціны Осіпавай з членамі творчага аб’яднання “Рэзананс”. Паэтка расказала пра свой творчы шлях і пазнаёміла слухачоў з уласнай творчасцю. Галоўны акцэнт у гэтай сустрэчы стаўляўся на такую важную для славянскага свету дату – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Валянціна Осіпава нагадала слухачам пра асветніцкую дзейнасць Францішка Скарыны, правяла віктарыну. Члены творчага аб’яднання “Рэзананс” таксама падзяліліся сваёй творчасцю. Гучалі музычныя творы, цудоўныя, шчырыя вершы, у якіх уздымаліся тэмы дабрыні і міласэрднасці. Паэтычную імпрэзу ўпрыгожыла сваёй адметнай творчасцю таленавітая спявачка Ксенія Любенская. Паэтычная імпрэза прайшла ў надзвычай тёплай, задушэўнай атмасферы. Абласная бібліятэка імя Пушкіна у падарунак ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” атрымала на памяць аб сустрэчы часопісы і кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў.