03.03.2017 | Абмяркоўваем культуру Культура на галоўнай Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Калі цябе няма ў інтэрнэце, ты не існуеш”. Прэс-клуб для журналістаў і актывістаў у Гародні

Гародня – горад, дзе грамадскае і культурнае жыццё не спіць у шапку. Дзясяткі актывістаў, энтузіястаў, валанцёраў і супольнасцяў штодзень робяць добрыя справы, карысныя праекты і падзеі.

Як творчая і сацыяльная актыўнасць гарадзенцаў адлюстраваная ў медыях? У якіх выпадках грамадскія актывісты трапляюць на першыя палосы? Як асвятленне дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і ўчынкаў неабыякавых жыхароў уплывае на гарадскую рэчаіснасць? Як актывістам прыцягваць увагу медый да сябе? Што можна сказаць пра іншыя гарады вобласці?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць журналістаў, блогераў і грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны абмеркаваць гэтыя важныя пытанні і разам знайсці магчымыя рашэнні на сустрэчы прэс-клуба, якая адбудзецца 9 сакавіка ў Гародні.

Прэс-клуб –  адкрытая публічная падзея, дзе ўсе ўдзельнікі камунікуюць паміж сабой на роўных, абменьваюцца вопытам і ідэямі.

 

У якасці спікераў на прэс-клуб запрошаныя:

Юлія Каляда, лідарка грамадскага аб’яднання раварыстаў “ВелаГродна”;

Аляксей Шота (Гародня), галоўны рэдактар Hrodna.life;

Мікіта Пастухоў (Слонім), карэспандэнт “Газеты Слонімскай”;

Сяргей Сахараў (Мінск), галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by.

 

Мерапрыемства будзе карыснае журналістам і рэдактарам СМІ, бо дазволіць зразумець, чаму пісаць пра людзей з адказнай жыццёвай пазіцыяй важна і выгадна.

Сябрам недзяржаўных аб’яднанняў, актывістам-адзіночкам прэс-клуб дапаможа збудаваць стратэгію працы са СМІ, каб не заставацца сам-насам са сваёй карыснай дзейнасцю.

Удзел у прэс-клубе бясплатны пры папярэдняй рэгістрацыі.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць далейшую падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Хрысціны Марчук: +37529 1068594, chryscinam@gmail.com.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика