15 снежня першакласнікі гімназіі №74 замест заняткаў апынуліся ў сапраўднай казцы. У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” тэатрык “Лямцавая батлейка” паказаў спектакль “Мама Му, Крумкач і Каляды” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр.
Ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” настаўніцам былі ўручаны плакаты ў гонар 500-годдзя беларускага кнігадруку, значкі і зручныя баваўняныя торбачкі, каб змясціліся ўсе сшыткі і падручнікі. Дзеткі добра ведалі, што зрабіў Францыск Скарына, але вясёлая кароўка Му змагла распавесці ім шмат новага і цікавага. Так школьнікі даведаліся, чаму гарышча менавіта так называецца і як робяць узбітыя вяршкі. Казка пачалася! Смех стаяў у кабінеце, сабачкі брахалі, коцікі мяўкалі і ўсе пляскалі ў далоні. Цудоўная публіка і цудоўныя настаўніцы, якія дапамаглі арганізаваць гэтую сустрэчу.
Пасля спектакля дзеткі з Мамай Му і Крумкачом зрабілі віншаванкі для сваіх родных і сяброў. І атрымалі ў падарункі паштовачкі з адмысловымі беларускімі словамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Так прыемна і рабіць падарункі, і іх атрымліваць!
З Калядамі! Святы пачынаюцца!
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастаноўка разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.