14 снежня ў дзіцячую бібліятэку №7 завітала шмат гасцей. У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” тэатрык “Лямцавая батлейка” паказваў спектакль “Мама Му, Крумкач і Каляды” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр.
Мы пагаварылі пра беларускія кніжкі, узгадалі беларускія словы. І пачалася казка! Што робяць зімой каровы ў кароўніку, хто стварыў землятрус, як зрабіць падарункі і што падарыць лепшаму сябру? Пра ўсё гэта дзеткі даведаліся, паглядзеўшы чароўны спектакль.
Пасля прадстаўлення гледачы зрабілі віншаванкі з Мамай Му і Крумкачом. І атрымалі ў падарункі паштовачкі з адмысловымі беларускімі словамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. З Калядамі! Святы пачынаюцца!
Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастаноўка разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.