18 студзеня – адбылося завяршэнне калядаў у яслях-садку №1 г. Мінска. У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” тэатрык “Лямцавая батлейка” паказаў спектакль “Мама Му, Крумкач і Каляды” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Глядзець спектакль сабраліся ўсе 4 групы сада.
Напачатку мы ўзгадалі некаторыя беларускія словы: крумкач, гарышча, вяршкі. Далей пачалася казка! Мама Му прыдумляла сабе розныя гульні, Крумкач шукаў падарункі, дзеткі паказвалі коцікаў і сабачак, зазвінеў званочак – скончылася ўсё апладысментамі.
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected] альбо [email protected], і Ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастаноўка разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.