Гэты дзень у беларускай гісторыі: нарадзіліся Францішак Нарвойт, Заір Азгур, выйшаў першы нумар “Маланкі,” уведзена ў эксплуатацыю Вілейска-Мінская водная сістэма…
1582: Маскоўскае гаспадарства па Ям-Запольскай дамове адраклося ад Ліфляндыі і Эстляндыі на карысць Рэчы Паспалітай.
1742: нарадзіўся Францішак Нарвойш, інжынер, матэматык.
У краязнаўчай літаратуры дзейнасць гэтага славутага матэматыка і інжынера апісваецца наступным чынам:
“Пачынаючы з 1771 году, на працягу пяці гадоў, сяляне прынёманскіх вёсак ад Горадні да Вяллі не мелі спакою. Магутныя выбухі раз-пораз гучалі над Нёмнам. Здзяйсняўся грандыёзны праект — задума расчысціць рэчышча ад парогаў: было ўзарвана каля трох мільёнаў буйных камянёў. Аўтарам гэтага нечуванага ў свеце праекту быў выпускнік Віленскай езуіцкай акадэміі Францішак Нарвойш. Малады вучоны пасля сканчэння акадэміі атрымаў накіраванне ў Гарадзенскую езуіцкую калегію, дзе яго заўважыў вядомы беларускі рэфарматар, падскарбі Вялікага княства Літоўскага Антон Тызенгаўз. Тызенгаўз планаваў пашырыць у Горадні мануфактурную вытворчасць, стварыць астранамічную абсерваторыю і свецкую вышэйшую адукацыю. Першай агульнай справай вучонага і магната стаў праект паляпшэння суднаходзтва на Нёмне. Потым на замову Тызенгаўза Нарвойш рабіў новыя машыны і варштаты для гарадзенскіх мануфактур. Праз дзесяць гадоў Нарвойш вярнуўся ў Вільню, дзе стаў прафесарам Віленскай акадэміі і першы ў нашых краях стаў выкладаць вышэйшую матэматыку і выхаваў цэлае пакаленне матэматыкаў, фізыкаў, астраномаў, навуковая дзейнасць якіх ператварыла Віленскі універсітэт ў адзін з галоўных цэнтраў навуковай думкі Еўропы.
1908: нарадзіўся Заір Азгур, беларускі скульптар.
1926: у Вільні выйшаў першы нумар беларускага ілюстраванага сатырычнага часопіса «Маланка».
1919: Марк Шагал заснаваў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча.
1970: прайшоў Усесаюзны перапіс насельніцтва. Беларусь у той час налічвала насельніцтва 9 002 300 чалавек.
1976: уведзена ў эксплуатацыю Вілейска-Мінская водная сістэма.
Вілейска-Мінская водная сістэма, сістэма каналаў і вадасховішч, якая прызначана для водазабеспячэння прамысловасці і камунальнай гаспадаркі Мінска, а таксама для добраўпарадкавання прыгараднай зоны. Пачала будавацца ў 1968 годзе, здадзена ў эксплуатацыю 15 студзеня 1976 года. Абслугоўваючы персанал ~300 чалавек.
Праходзіць па Вілейскім, Маладзечанскім і Мінскім раёнах. У сістэму ўваходзяць Вілейскае вадасховішча (на рацэ Вілія, плошча 64,6 квІ, аб’ём 238 млн. мі) дзе забяпечваецца назапашванне веснавой вады з басейна Віліі; злучальны канал (даўжыня 62 км) на якім для захавання і паляпшэння навакольнага асяроддзя і натуральных водаёмаў пабудаваны дзюкеры, акведукі, ліўняспускі і водаспускі, плаціны і іншыя гідратэхнічныя збудаванні; вадасховішчы: Заслаўскае, Крыніца, Дразды, зарэгуляваны ўчастак ракі Свіслач ніжэй Мінска да ўпадзення ў яе ракі Волма.
На злучальным канале размешчана 6 помпавых станцый, з іх 5 для пад’ёму вады, бо Вілейскае вадасховішча размешчана ў 159 метрах над узроўнем мора, а Заслаўскае вадасховішча — 211,8 метраў. Помпавыя станцыі на злучальным канале падымаюць ваду на 70 метраў да вяршыні водападзела, дзе размешчана помпавая станцыя № 5 “Вязынскай”, адкуль вада можа саматокам цячы ў Заслаўскае вадасховішча. Сістэма разлічана на падачу 22 мі вады ў секунду, але падае толькі 5 мі у секунду. 2/3 вады пасля помпавай станцыі № 5 праз помпы станцыі № 6 “Крывасельскай” запампоўваецца ў адмысловае вадасховішча адкуль саматокам трапляе на ачышчальную станцыю і далей ў мінскі вадаправод. Толькі 1/3 вады пасля станцыя № 5 дацякае саматокам ў Заслаўскае вадасховішча і выкарыстоўваецца дзеля абваднення ракі Свіслач.
Магутнасць помпаў на 5 станцыях пад’ёму па 1,6 МВт кожная. Помпавая станцыя № 6 “Крывасельская” мае помпу магутнасцю 3,2 МВт, самую магутную помпу ў Беларусі.
1994: Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.
2000: памёр Уладзімір Шыцік, беларускі пісьменьнік і журналіст