18.01.2017 | Беларуская мова Навіны "Будзьма!"

Каляндар “Не маўчы па-беларуску” цяпер і ў тваім смартфоне!

Яшчэ ў канцы мінулага году амаль увесь наклад папулярнага каляндара з серыі “Не маўчы па-беларуску!” на 2017 год быў раскуплены чытачамі, у кнігарнях засталіся толькі лічаныя асобнікі.

 

Але кампанія “Будзьма беларусамі!” вырашыла не пакідаць тых, хто не паспеў набыць каляндар  у самоце і падрыхтавала  цудоўны постнавагодні падарунак! На яе замову студыя дызайнера Ігара Назаранкі, як і ў мінулыя гады, зрабіла  мабільную версію календара, якая  ўжо дасяжная для бясплатнага спампоўвання для прылад на платформах  iOS і Android!

Мабільная версія календара аб’яднала мінулагодні і сёлетні календары, а гэта ўжо болей за 700 арыгінальных вясёлых малюнкаў ад мастачкі Дар’і Мандзік, падпісаных сакавітымі беларускімі словамі і словазлучэннямі, якія прыставанне будзе даваць у рандомным парадку.

Усталёўваем бясплатнае дастасаванне для iOS і Android!

Не маўчым па-беларуску ў 2017 годзе разам!


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика