19 сакавіка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў Зялёнаборскім Доме культуры адбудыўся канцэрт барда Андрэя Мельнікава. Апроч песняў Андрэя ўдзельнікі імпрэзы даведаліся ад выступоўцы пра гісторыю кампаніі “Будзьма беларусамі!”, паспрабавалі адказаць на пытанні што да беларускай культуры і атрымалі каштоўныя прызы.