Канцэрт з удзелам барда, кіраўніка народнага вакальнага ансамблю “Plissa” Кастуся Герашчанкі і вядомага музыкі, лідэра гурту “P.L.A.N.” Андрэя Плясанава адбыўся ў 25 красавіка ў Доме культуры бройлернай птушкафабрыкі пасёлку Акцябрскі, што непадалёк ад Смалявічаў.
Як адзначыў каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ігар Лялькоў, імпрэзу наведалі каля 30 чалавек рознага веку, сярод якіх былі як дзеці, так і людзі больш сталагу ўзросту.
У выкананні Кастуся Герашчанкі прагучалі яго аўтарскія песні на вершы Генадзя Бураўкіна, Авер’яна Дзеружынскага, перапрацаваныя народныя беларускія спевы.
Андрэй Плясанаў, якому акампанавала флейтыстка і былая ўдзельніца “P.L.A.N.” у Дар’я Манойлава, выканаў вядомыя песні з рэпертуару “P.L.A.N.”у.
Канцэрт ладзіўся ў межах кампані “Будзьма беларусамі! ” Фота Дзяніса Гайшуна.