26 кастрычніка з 11.00 да 14.00 у памяшканні Палаца мастацтваў па вул. Казлова, 3 адбудзецца Х з’езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, на якім будзе прысутнічаць каля 150 дэлегатаў. Сярод іх старшыня Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, старшыня намесніцы ЗБС “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская і кіраўнік суполкі “Пагоня” Аляксей Марачкін.
Падчас з’езду адбудзецца прэзентацыя кампаніі “Будзьма”. На абмеркаванне дэлегатамі з’езду таксама выносяцца праект звароту ўдзельнікаў Х з’езду ТБМ аб чарговым перапісе насельніцтва, аб законе “Аб мовах” і праект рашэння аб святкаванні 20-годдзя ТБМ.