У Хальчанскай базавай школы Веткаўскага раёну стасункі з кампаніяй “Будзьма беларусамі!” даўнія і прыемныя. Школа, заснаваная ў 1892 годзе на высокім правым беразе Сожа недалёк ад маёнтку Халецкіх (які захаваўся дагэтуль і з’яўляецца адной з найлепей захаваных і найпрыгажэйшых шляхэцкіх сядзібаў Гомельшчыны) налічвае на сёння адзіны цэлы будынак і крыху болей за сотню вучняў дзевяці класаў, сярод якіх і аўтахтоны, і нашчадкі працоўных эмігрантаў, украінскіх бежанцаў, часовыя насельнікі недалёкага дзіцячага прыюта, бацькі якіх пазбаўленыя правоў, а дзеці іх шчэ не знайшлі рэгістрацыі ў інтэрнатах… Пры тым атмасфера ў школе хутчэй пазітыўная, чым складаная. Калі не лічыць таго, што ежа прывозіцца з Веткі, а займацца фізкультурай даводзіцца ці на вуліцы ці ў тых жа аўдыторыях, дзе сталы ды шафы, то вучэбная база тут прадвінутая і ў добрым стане, а зносіны на ўроках амаль сямейныя.
15 красавіка 2015 года ўпершыню ў гісторыі школы яе вучні сустракаліся з творчым тандэмам у складзе паэткі Ларысы Раманавай і барда Андрэя Мельнікава. Сустрэча пакінула ўзаемна прыемныя ўражанні.
Андрэй Мельнікаў