21 лютага а 17 гадзіне ў памяшканні Генеральнага кансулату Польшчы ў Брэсце адбудзецца прэзентацыя і паказ кінастужкі “Палякі”, прысвечанай жыццю польскай нацыянальнай меншасці на Беларусі.
Наступным днём, 22 лютага, падчас асамблеі недзяржаўных грамадскіх арганізацыяў Брэсцкай вобласці ў памяшканні Польскага культурна-асветніцкага цэнтру з дакладам выступіць старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Таксама будзе прэзентаваная кампаніі “Будзьма!”.
Падчас імпрэзы адбудзецца абмеркаванне навукова-практычнай канферэнцыі па праблемах аховы культурнай і гістарычнай спадчыны Брэстчыны. Асамблея пачнецца а 10.00.