1 кастрычніка ў менскай кавярні “Грай” адбылася сустрэча наймалодшых навучэнцаў курсаў “Мова Нанова дзеткам” з паэтам, бардам, перакладчыкам Сержам Мінскевічам. Імпрэза была прысвечана 500-годдзю беларускаму кнігадруку і праходзіла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Падчас яе прайшла невялічкая віктарына: “Як і з чаго нашыя продкі рабілі кнігі?”. Напрыканцы віктарыны высветлілася, што найвялікшая кніга народу – фальклор. Госць курсаў “Мова Нанова дзеткам” пазнаёміў навучэнцаў і іх бацькоў з найноўшымі перакладамі ангельскіх фальклорных вершаў для дзяцей – «Вершамі Матусі Гусі». Дзеці і іх бацькі з задавальненнем удзельнічалі ў дзействе, і ўсе разам падпявалі вясёлыя песенькі, прапанаваныя Сержам Мінскевічам, як на ангельскай, так і на беларускай мовах.