20.01.2016 | "Мінскія гісторыйкі" Міхаіла Валодзіна Літаратура Навіны "Будзьма!"

Прэзентацыя “Мінскіх гісторыек” па-беларуску і па-нямецку (+ ужо ў мінскіх кнігарнях!)

20 студзеня ў 18.00 кампанія “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на прэзентацыю беларуска-нямецкага выдання кнігі Міхаіла Валодзіна “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках”.

“Мінск – адзін з самых нудных гарадоў у свеце”. Такі прысуд гораду вынес шэсцьдзесят гадоў таму нямецкі пісьменнік Бертальт Брэхт. Што ж, і геніям уласціва памыляцца! Калі б вялікі немец прачытаў кнігу нашага сучасніка Міхаіла Валодзіна і прагуляўся разам з аўтарам па мінскіх вуліцах, ён напэўна змяніў бы сваё меркаванне. Цяпер яму было б яшчэ прасцей, бо літаральна сёння “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках” загучаў па-нямецку і – што для нас больш важна! па-беларуску!

image description

І ўпэўніваем вас: калі б Бертальт Брэхт трапіў у мінскі Вавілон, як да яго Альберт Эйнштэйн, Леў Талстой, Джанларэнца Берніні, Жан-Батыст Мальер і многія іншыя, то адчуў бы сябе мінчанінам. Бо Мінск – гэта сусвет! Не дарма ж аўтар “Мінскіх гісторыек” сцвярджае, што ўсе людзі – мінчане!

Запрашаем прагуляцца па нясумным Мінску разам з

* мастакамі Сяргеем Стэльмашонкам, Уладзімірам Цэслерам, Ігарам Рымашэўскім, Змітром Сурыновічам;

* музыкамі Віктарам Шалкевічам, Змітром Вайцюшкевічам, Пятром Клюевым;

* знаўцамі мінскай гісторыі Сяргеем Харэўскім, Вадзімам Зелянковым, Цімохам Акудовічам, Змітром Падбярэзскім і іншымі цікавымі мінчанамі.

 

Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4)

Пачатак: 18.00

Уваход вольны!

Чакаем вас!

Падзея ў Facebook і Вконтакте

Беларуска-нямецкае выданне “Мінскіх гісторыек”, падрыхтаванае кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў у серыі “Кнігарня пісьменніка”, ужо з’явілася ў мінскіх кнігарнях і інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by!

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К.Маркса, 36), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27), “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75).


3 Каментаў у “Прэзентацыя “Мінскіх гісторыек” па-беларуску і па-нямецку (+ ужо ў мінскіх кнігарнях!)”

  1. Dux Magnus says:

    Дык а сам пан Валодзiн будзе?

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика