8 кастрычніка ў мястэчку Бярозаўка Лідскага раёна ладзілася прэзентацыя кнігі “Шануйце роднае слова” пад рэдакцыяй Міхася Мельніка, першага старшыні Лідскай філіі Таварыства Беларускай Мовы. Прэзэнтацыю ладзіў тэхнічны рэдактар выдання, сябра ТБМ Станіслаў Суднік.
“Шануйце роднае слова” ўвабрала ў сябе вершы 47 аўтараў, прысвечаных беларускай мове.
Наступная літаратурная сустрэча, арганізаваная сябрамі Лідскай філіі ТБМ, мае адбыцца ў вёсцы Бердаўка Лідскага раёна 15 кастрычніка.