19.10.2016 | Конкурсы Навіны "Будзьма!"

Зрабі сваю вокладку вядомай кнігі (конкурс)

Перыядычна ў байнэце гуляюць народныя крэатыўныя прыдумкі, звязаныя з беларускай літаратурай: як (у альтэрнатыўным свеце) выглядалі б вокладкі галівудскіх фільмаў паводле беларускіх твораў, ці як інакш (зазвычай – смешна) маглі б выглядаць вокладкі беларускіх кніг, жарты і г.д. Кампанія “Будзьма беларусамі!” заўжды вітала крэатыўнасць і пачуццё гумару, а таму абвяшчае конкурс альтэрнатыўных вокладак для беларускіх кніг. Памятайце, што важнае не столькі выкшталцонае валоданне графічнымі рэдактарамі, колькі сама ідэя і падыход.

Чакаем вашы работы на на паштовую скрыню razam@budzma.org  з пазнайкай у тэме ліста “Вокладка-500”, альбо ў каментарах да гэтага допісу на сайце ці ў сацыяльных сетках. З лепшых альтэрантыўных вокладак мы зробім галерэю і лепшых вызначым з дапамогай галасавання. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

УВАГА! Нагадваем вам пра кампанію “Пяцісотгоднасць” і запрашаем далучыцца да вызначэння спісу найбольш важных кніг для нашай краіны: аўтарскай ці перакладной, рэнесанснай ці новачаснай – тых, што зрабілі ў свой час уплыў на грамадства ці на пэўную сферу і паўплывалі на фармаванне беларускай нацыі.

 

Вось як гэта рабілі ў байнэце раней (аўтар большасці выяваў Facebook-карыстальнік Ra Ha Chou):


2 Каментаў у “Зрабі сваю вокладку вядомай кнігі (конкурс)”

  1. kit says:

    Гэта было б цікава, калі б маладыя крэатыўныя дызайнеры не грунтаваліся на савецка-расейскіх і галівудскіх штампах,аі стваралі сваё — ад пачатку беларускае. Гэта і было б спраўднай альтэрнатывай, а не прыколам.

  2. Lil says:

    Скажыце, калі ласка, а дзе ж пабачыць термін, калі скончваецца конкурс? Ен безтэрміновы?

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика