Прыйшоў час назваць пераможцаў конкурса альтэрнатыўных вокладак, які мы абвесцілі ў кастрычніку.
Паводле галасавання на нашым сайце і ў сацыяльных сетках ТОП-3 найбольш цікавых альтэрнатыўных вокладак склаўся наступным чынам:
1. Дзяніс Кулачэнка “Ладдзя роспачы”
2. Дзмітры Ямпольскі “Шалом”
3. Вольга Шаталава “Дзяды”
Віншуем пераможцаў! Неўзабаве мы звяжамся з вамі і распавядзем, дзе і калі вы зможаце забраць свае прызы.
Усім астатнім нагадваем, што працягваецца галасаванка па вызначэнні найбольш знакавых кніг за апошнія 500 гадоў. Далучайцеся і прымайце ўдзел!