27.01.2017 | Абмяркоўваем культуру Кірмаш праектаў Навіны "Будзьма!" Разам да справы! Ствараем культуру

Конкурс ідэй “Бабруйск – культурная сталіца 2017”: абіраем пераможцаў разам!

galasavanka

26 студзеня ў Бабруйску адбылася публічная прэзентацыя 11 праектаў, якія былі пададзены на конкурс ідэй “Бабруйск – культурная сталіца 2017”. Дапамажыце нам у вызначэнні пераможцаў і аддайце свой голас за найбольш важны на вашую думку і магчымы ў рэалізацыі праект. Галасаванне будзе будзе працягвацца да 6 лютага.

Падаем спіс праектаў:

“Адкрый горад!” (аўтар Людміла Кіслёнак) – серыя паштовак пра Бабруйск, намаляваных жыхарамі горада.

“Вечарынка: народныя танцы ў Бабруйску” (аўтары Юлія Літвінава, Зміцер Мурашка) – мажлівасць далучыцца да традыцыйнай культуры праз танец і супольны адпачынак.

“Галубка” (аўтар Вольга Сілівончык) – дабрачынны праект у падтрымку хворых дзяцей Бабруйска праз культурны адпачынак новага тыпу.

“Гарадзкая віктарына” (аўтар Дзен Носаў) – інтэлектуальныя гульні, як папулярны сродак баўлення часу і самаадукацыі.

“Люстэрка” (аўтар Таццяна Пукала) – тэатральная арт-лабараторыя.

“Культурны 3.0 Бабруйск” (аўтары Наталля Халанская, Аліна Рудзіна) – серыя рэгулярных сустрэчаў, скіраваных на паляпшэнне культурнага і грамадскага жыця Бабруйска.

“Малавядомы і міфічны Бабруйск” (аўтар Алеся Лацінская) – серыя сувенірных паштовак, якія прэзентуюць Бабруйск па-новаму.

“Помнік Алесю Адамовічу” (аўтар Андрэй Архіпенка) – помнік вядомаму пісьменніку, літаратуразнаўцу і грамадскаму дзеячу ў г.п. Глуша (Бабруйскі р-н).

“Сінагога на Чангарцы” (аўтар Алег Красны) – добраўпарадкаванне тэрыторыі рэшткаў будынка старой сінагогі і стварэнне культурна-гістарычнай пляцоўкі.

“Варта гонару!” (аўтар Віталь Мурашкевіч) – кніга нарысаў пра выбітных бабруйчан.

“Вуліцы Бабруйска: мінулае і сучаснае” (аўтар Святлана Васіленка) – мабільны дадатак з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці.

Аддайце свой голас за найбольш важны на вашую думку і магчымы ў рэалізацыі праект

  • “Вечарынка: народныя танцы ў Бабруйску” (аўтары Юлія Літвінава, Зміцер Мурашка) (478 галасоў)
  • “Люстэрка” (аўтар Таццяна Пукала) (433 галасоў)
  • “Сінагога на Чангарцы” (аўтар Алег Красны) (298 галасоў)
  • “Малавядомы і міфічны Бабруйск” (аўтар Алеся Лацінская) (162 галасоў)
  • “Культурны 3.0 Бабруйск” (аўтары Наталля Халанская, Аліна Рудзіна) (113 галасоў)
  • “Галубка” (аўтар Вольга Сілівончык) (73 галасоў)
  • “Варта гонару!” (аўтар Віталь Мурашкевіч) (32 галасоў)
  • “Помнік Алесю Адамовічу” (аўтар Андрэй Архіпенка) (29 галасоў)
  • “Адкрый горад!” (аўтар Людміла Кіслёнак) (23 галасоў)
  • “Гарадзкая віктарына” (аўтар Дзен Носаў) (13 галасоў)
  • “Вуліцы Бабруйска: мінулае і сучаснае” (аўтар Святлана Васіленка) (6 галасоў)

Разам галасоў: 1,660

Loading ... Loading ...

3 Каментаў у “Конкурс ідэй “Бабруйск – культурная сталіца 2017”: абіраем пераможцаў разам!”

  1. Мне аднаму падаецца, што грамадскае галасаванне пераўтварылася ў нейкую бязглуздую накрутку галасоў? Няўжо ў Беларусі нельга перамагаць сумленна!?
    Вельмі шкада і прыкра!

    • Вольга says:

      Zmicer, за ваш праект галасавалі ўсе вашыя сябры, знаемыя і зацікавіўшыяся людзі. І замест слоў падзякі мы бачым тут словы абразы. Чакаем ад Вас прабачэнняў.

  2. Любыя Сябры! Я не толькі прашу прабачэння, калі каго ненаўмысна абразіў сваёй папярэдняй эмацыйнай заўвагай, але выказываю Вам шчырую ПАДЗЯКУ за моцную падтрымку і зацікаўленнасць , якія назіраў напрацягу ўсяго галасавання. Яны аб’ектыўна былі мацней за іншыя.
    Жадаю кожнаму Беларусу мець такіх цудоўных сяброў , здольных эфектыўна падтрымаць у любой сітуацыі! Ганаруся Вамі!
    Вялікі Дзякуй!

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика