This movie requires Flash Player 9
19.01.2017 | Абмяркоўваем культуру Кірмаш праектаў Культура на галоўнай Навіны "Будзьма!" Разам да справы! Ствараем культуру

Конкурс ідэй “Бабруйск – культурная сталіца 2017”! Час выходзіць з ценю

У 2017 годзе культурнай сталіцай Беларусі абраны Бабруйск. А ў канцы  мінулага года грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвясцілі ў горадзе Кірмаш праектаў дзеля паляпшэння  яго культурнай прасторы.

_babr_janv2_web

І жыхары горада не ўпусцілі магчымасці, каб у такі знакавы для Бабруйска год прапанаваць адметныя і цікавыя ідэі, каб жыццё горада завіравала на новым узроўні.

Сам “Кірмаш праектаў” адбываецца ў тры этапы: збор праектаў, прэзентацыя, адбор і абвяшчэнне пераможцаў. Першы этап ужо завершаны, і ў конкурсе ўдзельнічаюць 10 абсалютна розных ідэй.

Зараз адбудзецца другі этап – публічная прэзентацыя праектаў, падчас якой аўтары змогуць атрымаць прафесійныя парады па іх дапрацоўцы і рэалізацыі, а ўдзельнікі – ацаніць, наколькі кожны з праектаў запатрабаваны і цікавы самім гараджанам.

11 праектаў – 11 адметных магчымасцяў кожнаму ахвотнаму далучыцца да паляпшэння той атмасферы, у якой жывем штодня.

Дзякуем аўтарам за цудоўныя ідэі і заклікаем іх актыўна рыхтавацца да прэзентацыі, якая адбудзецца 26 студзеня ў тайм-клубе “13:87”.

А ўсіх неабыякавых  жыхароў  Бабруйска запрашаем узяць актыўны ўдзел у абмеркаванні і адборы праектаў.

Кожны праект будзе ацэньвацца па 10-бальнай шкале як экспертамі, так і прысутнай аўдыторыяй, таму ваш голас будзе мець вагу і значэнне ў далейшым лёсе прадстаўленых ідэй. Пасля прэзентацыі вынікі галасавання будуць апублікаваныя на сайце кампаніі.

Справа знойдзецца для кожнага, бо “Кірмаш праектаў” – гэта месца, дзе збіраюцца аўтары, крытыкі, партнёры.

Чакаем вас 26 студзеня ў тайм-клубе “13:87” (вул. Савецкая, 97-2).

Пачатак у 18:00.

Уваход вольны!

Даведкі: +37529 319-93-09, www.budzma.by.

Падзея ў сацыяльных сетках: Вконтакте , Facebook.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика