У апошнія дні красавіка лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” паказаў свой новы спектакль “Хутчэй, Мама Му!” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Незвычайна прайшоў першы ўрок для класаў 2”В” і 2”Б” сярэдняй школы №54 г.Мінска. Дзеткі апынуліся на вясёлым і пазнавальным мерапрыёмстве. Па-першае, настаўніцы атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой праходзілі выступы. У кожнай школе павінны быць прыгожыя плакаты, прысвечаныя пяцісотгоддзю беларускага кнігадруку! Па-другое, дзеткі паўтарылі беларускія словы і атрымлівалі паштоўкі. А потым … Як размаўляюць рыбы, навошта Маме Му сушкі, дзе плаваюць шчупакі? Пра ўсё гэта хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, паглядзеўшы спектакль. А сушкамі Мама Му пачаставала ў канцы ўсіх: і вучняў, і настаўніц.
У апошні дзень красавіка ў знакамітай шматлікімі беларускамоўнымі імпрэзамі кавярні “ГРАЙ” Мама Му і Крумкач сустрэлі цудоўных беларусікаў на занятках “Мова нанова дзеткам”. Усё было весела і дынамічна. Пасля спектаклю дзеткі рабілі папяровыя караблікі на невялічкім майстар-класе. А лужын, каб запусціць гэтая караблікі, хопіць ўсім!
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.