На надыходзячых выходных паэт, пісьменнік і журналіст Міхась Скобла разам з іншымі вядомымі літаратарамі наведае шэраг беларускіх гарадоў і мястэчак, дзе адбудзецца прэзентацыя ўласных твораў пісьменнікаў, а таксама абмеркаванне літаратурнай спадчыны паэта, публіцыста і асветніка Адама Міцкевіча. Імпрэзы прымеркаваныя да 210-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
21 снежня ў гарадскім пасёлку Ракаў у касцёле архітэктурна-паркавага ансамблю адбудзецца сустрэча з Міхасём Скоблам і Язэпам Янушкевічам. Пачатак а 14.00.
21 снежня Міхась Скобла і Язэп Янушкевіч сустрэнуцца з жыхарамі гарадскога пасёлку Івянец. Імпрэза адбудзецца ў мясцовым касцёле. Пачатак а 17.00.
22 снежня ў Гродна адбудуцца тры літаратурных сустрэчы з Міхасём Скоблам і Юрам Пацюпам: а 12.30 у Гродзенскім Дзяржаўным Універсітэце, а 15.00 у Гродзенскім ліцэі і а 18.30 у памяшканні Таварыства беларускай школы.