Лялечны тэатрык «Лямцавая батлейка» пакажа на КАЗАЧНЫМ ДЖЭМЕ спектакль «Мама Му чытае і прыбірае» у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
“Лямцавая батлейка” створана Веранікай Фаміной. Спектакль «Мама Му чытае і прыбірае» пастаўлены разам са Святланай Бень паводле кніжак Юі Вісландэр. Пераклад на беларускую мову зроблены Надзеяй Кандрусевіч.
Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Маме Му, яе сябру-хвальку Крумкачу, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.
«Мама Му чытае і прыбірае» – гэта невялічкія гісторыі пра звычайна-незвычайную кароўку Маму Му і яе сябра Крумкача. Жарты, нечаканыя сюрпрызы і пытанні чакаюць маленькага гледача.
Гэты спектакль ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка, Кобрын, Рагачоў, Гродна).
Завітае ён і на КАЗАЧНЫ ДЖЭМ!
Працягласць дзеі: 30-40 хвілін
Мова: беларуская
Узрост гледачоў: ад 3-х да 8-мі год
Калі: 26 верасня; 15.00, 16.30
Дзе:Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Някрасава, 3, 220040 Мінск
Гледачоў, якія патрапяць на паказ спектаклю а 16.30 чакае сюрпрыз!
Кніжна-выставачная пляцоўка “Кніжная Шафа” (пр. Дзяржынскага 9) разыграе сакрэтную кнігу!
Вядома, што кніга будзе з адной з палічак “Кніжнай шафы”, таму запрашаем вас пазнаёміцца з тым, што на гэтых палічках ёсць.
Падрабязней пра фестываль чытайце тут.