21 лютага 2015 года у Доме культуры паселка Зялёны Бор і ў СШ №9 г. Жодзіна пачалася вясна. Чаму? Таму, што да дзетак завітаў лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” са спектаклем “Мама Му чытае і прыбірае” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. У Доме культуры сабраліся маленькія дзеткі з бацькамі, а ў СШ №9 прыкладна 50 школьнікаў, сустрэўшы Масленіцу, с задавальненнем паглядзелі спектакль.
Як здзівіліся дзеткі, што Мама Му сапраўды чытае! А вочы ў цемры выклікалі выбух смеху! Малыя дапамаглі ўсе рэчы скласьці назад у кароўнік. Сказалі :”Дзякуй!”. А чаму б і не гаварыць на роднай беларускай мове, калі нават шведская кароўка так добра на ёй размаўляе!
Кожны глядач атрымаў маленькі падаруначак ад кампаніі “Будзьма!” пасля спектаклю. А яшчэ кампанія “Будзьма беларусамі!” падаравала дзіцячыя кніжкі на беларускай мове “Снежны чалавек” – адну у фонд бібліятэкі Дома культуры і адну ў фонд бібліятэкі школы.
Дзякуй! Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні лямцавай батлейкі прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з поспехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.