У апошні дзень ліпеня лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” у рамках духоўнай праграммы парафіяльнага душпастарства сем’яў у бібліятэцы пры грэка-каталіцкім Цэнтры Святога і Праведнага Язэпа паказаў спектакль “Мама Му ў басейне”. На сустрэчу прыйшло каля 15 дзетак з дарослымі, у тым ліку дзеці з сацыяльнага прытулку. Аказалася, што ў такую спеку можна весела бавіць час і нават атрымаць медаль!
Пачалася сустрэча з падарункаў і моўнай віктарыны. Каб усе дзеткі добра ведалі беларускія словы, ім уручылі памятныя паштовачкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая арганізавала гэтую сустрэчу. Усе заўзелі за Маму Му і Крумкача, крычалі громка! А на прыканцы кожны (нават некаторыя дарослыя) зрабіў сам сабе медаль.
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак і дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.