Яшчэ адна вяселая імпрэза прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 15 верасня шведская кароўка Мама Му і яе лепшы сябар Крумкач віншавалі дзетак 3 класаў 30 школы са святам – Днем Бібліятэк. Адбывалася гэтая сустрэча у дзіцячай бібліятэцы №4 пры падтрымцы выдавецтва “Мастацкая Літаратура”.
Дзеці з задавальненнем сачылі за прыгодамі Мамы Му ў басейне, спачувалі Крумкачу, навучыліся рабіць размінку і заўзець. І пасля спектакля ўсе разам павіншавалі біблятэкараў з прафесійным святам. Настаўніцы сказалі цеплыя словы, а бібліятэкаркі пачаставалі ўсіх смачнымі цукеркамі.
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак і дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.