Прывітанне, сябры! А у нас прыемная навіна – ў Мінску адкрыліся новыя моўныя курсы “МоваНаНова – Дзеткам!”. Шукоўная магчымасць для дзяцей дашкольнага ўзросту і іх бацькоў прыемна правесці нядзельную раніцу ў галерэі “Ў”, вывучыць беларускую мову.
12 кастрычніка на гэтыя моўныя заняткі завітаў лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” са спектаклем “Мама Му чытае” паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Тэмай заняткаў былі жывелы, таму дзеткам не цяжка было здагадацца, хто кажа: “Му-уууу!”. На жаль, мы так і не знайшлі адказа на пытанне, чаму малако белае, але ж добрае ведаем, што Мама Му навучылася чытаць. Дзеткі былі вельмі гэтым натхнёныя!
Калі дзеткі паглядзелі спектаклік, кожны малы атрымаў падарунак – шыкоўныю выразаначку з Мамай Му і Крумкачом ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні лямцавай батлейкі прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка, Гродна). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.