This movie requires Flash Player 9
06.04.2017 | Абмяркоўваем культуру Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Майстар-клас па SMM у Вілейцы – 11 красавіка

Што такое social media marketing? Як выкарыстоўваць інструменты SMM для паспяховай рэалізацыі культурніцкага праекта? Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” сумесна з грамадскім аб’яднаннем па падтрымцы ўстойлівага развіцця Вілейскага рэгіёна “ЗОВиК” прапануюць  жыхарам Вілейкі разам з трэнерам па SMM Крысцінай Мурашовай знайсці адказы на гэтыя пытанні падчас адмысловага майстар-класа “SMM для культурніцкіх праектаў”.

chryscina_murashova

Майстар-клас адбудзецца 11 красавіка (аўторак), пачатак у 18.00 па адрасе:

Вілейскі раённы дом рамёстваў, в. Ізбіно, вул. Зінаіды Ляднік, 2 (праезд аўтобусамі 1, 5 да прыпынку “ПМК”).

Запрашаем культурніцкіх актывістаў, прадстаўнікоў установаў культуры і ўсіх зацікаўленых!

Удзел у майстар-класе бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.  Каб зарэгістравацца, трэба да 24.00 9 красавіка  пакінуць анлайн-заяўку на ўдзел тут.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства разам з пацверджаннем рэгістрацыі.

Даведкі па тэл. +375297121803, e-mail: razam@budzma.org.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика