Вядома, што Міхась Зарэцкі, калі быў маленькі, выпадкова ўбачыў вядомы партрэт Францыска Скарыны. “Хто гэта?” — запытаў хлопчык. “Пісьменнік!” — пачуў у адказ. “Дык вось ён які, павінен быць сапраўдны пісьменнік!” — усклікнуў Зарэцкі. І я хачу такім стаць!” Скарына паўплываў на Зарэкага ды і не толькі на яго. Таму не выпадкова, што 16 снежня ў рамках кампаніі “Пяцісотгоднасць” драматург і актор Васіль Дранько-Майсюк на сустрэчы з навучэнцамі ліцэя БДУ у музеі Пятруся Броўкі (арганізаванай Ганнай Севярынец) расказваў не толькі пра яркі творчы лёс аўтара рамана “Вязьмо”, але шмат прысвяціў увагі нашаму першадрукару. Своеасаблівым уступам прагучалі радкі з класічнага верша Максіма Багдановіча “Безнадзейнасць”: “Скарына, доктар лекарскіх навук, у доўгай опратцы на вежы сочыць зоры…”
Прысутныя (каля 40 чалавек) задавалі яркія пытанні як пра жыццё Зарэцкага, так і пра дзейнасць Скарыны. Сустрэча прайшла, як адно шчаслівае імгненне. “Пяцісотгоднасць” — яднае і з’яўляецца тым культурніцкім мостам, які аб’ядноўвае эпоху Скарыны, часы Зарэцкага і наш дыскурс.
Фота Аліны Арловай