29 красавіка ў галерэі “Ў” прайшлі дзесятыя заняткі курсаў беларускай мовы “Мова ці кава”.
Распавядаюць вядучыя курсаў філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка: “На занятку нас прысутнічала каля 75 чалавек. Госць – Сяргей Шапран – распавёў пра тое, як з рускамоўнага журналіста стаў беларускамоўным літаратуразнаўцам. І замест інтэрв’ю з Валачковай склаў кнігу пра Васіля Быкава на 1500 старонак!”
Граматычнай доляй занятка сталіся назоўнікі 2 скланення. Аказалася, што гэта справа нялёгкая. Лексічнай тэмай гэтым разам стала “Сезон лецішчаў / У гаспадарчай краме”. Пра гэта было і групавое заданне – падрыхтаваць жартаўлівую радыёперадачу “Рыхтуемся да лецішчаў!”.