20.03.2017 | Навіны "Будзьма!"

“Мелодыі вясны” і “Пяцісотгоднасць” у бібліятэцы № 18

16 сакавіка ў бібліятэцы № 18 на ўрачыстым адкрыцці выставы аўтарскай вышыўкі “Мелодыі вясны” гучалі словы захаплення прыгажосцю прац вышыўкі,  роднае слова, а таксама узгадвалася пра 500-годдзе юбілею беларускага кнігадруку.

“Прыгожае” – не банальнасе слова. Менавіта прыгажосць злучае людзей. Выстава аўтарскай вышыўкі сабрала разам удзельнікаў суполкі майстроў вышыўкі “Сузор’е”, выкладчыкаў і вучняў Інстытута памежнай службы Рэспублікі Беларусь, аматараў мастацтва. Загадчыца бібліятэкі Кацярына Васілеўна прывітала гасцей, распавяла пра сяброўства з “Сузор’ем”. Затым Бард Таццяна Дайнека ў межах акцыі “500-годнасць” прадставіла публіцы свой новы альбом на вершы Яўгеніі Янішчыц “Матылёк”, распавяла пра кампанію “Будзьма беларусамі!”, якая шчыруе на ніве беларускай культуры. Таццяна зладзіла конкурс на веданне біяграфій беларускіх паэтаў, вершаў Яўгеніі Янішчыц.  Пераможцы атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” – паштоўкі “Не маўчы па-беларуску”, літаратурныя альманахі, дыскі і торбу.

 

 

 

 

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика